13.03.2025 ва ўстанове прайшла агульнашкольная дыктоўка на тэму"Вясна ідзе, вясне дарогу". Вучні 5-7 класаў змаглі праверыць свае веды па фанетыцы, арфаграфіі і пунктуацыі.

Вучні 7 класа паўдзельнічалі ў акцыі пажаданняў Беларусі "Далучы сваю далонь". Дзеці жадалі сваёй краіне міру, дабрабыту, росквіту.


У 2 класе прайшоў урок пазакласнага чытання па тэме " Урокі працавітасці". Падчас урока дзеці дзяліліся ўражаннямі аб прачытаных творах, падбіралі да іх прыказкі, разгадвалі крыжаванку, гулялі ў перакладчыкаў.
