- Подробности
- Категория: Учительская
- Просмотров: 679
МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА
Павышэнне якасці адукацыі і выхавання праз удасканаленнне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічнага калектыву
МЭТА
Аказанне дзейснай дапамогі педагагічным работнікам у павышэнні ўзроўню іх тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, садзейнічанне ў засваенні і ўкараненні ў адукацыйны працэс эфектыўнага педагагічнага вопыту, сучасных адукацыйных тэхналогій для паляпшэння якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу і ў цэлым для навучання, развіцця і выхавання навучэнцаў/
ЗАДАЧЫ:
стварыць умовы для якаснага навукова-метадычнага суправаджэння росту прафесійнай кампетэнтнасці, інфармацыйнай культуры педагогаў;
удасканаліць методыку правядзення і павысіць эфектыўнасць правядзення ўсіх відаў вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў праз самаадукацыйную работу педагогаў і іх удзел у мерапрыемствах метадычнага характару рознага ўзроўню;
садзейнічаць удасканаленню традыцыйных метадаў і сродкаў навучання і выхавання, укараненню ў адукацыйны працэс сучасных педагагічных і выхаваўчых тэхналогій, у прыватнасці, візуалізацыі;
стварыць умовы для развіцця інтэлектуальна-творчага патанцыялу кожнага педагога ў адпаведнасці з яго запатрабаваннямі;
працягваць работу па папулярызацыі перадавога вопыту педагагічнай дзейнасці праз сродкі масавай инфармацыі.