ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

У апошні дзень Тыдня ў І класе прайшоў адкрыты ўрок навучання грамаце (навучанне чытанню) па тэме «Чытанне слоў з літарай Ш/ш», у час якога першакласнікі практыкаваліся ў чытанні складоў і слоў з літарай ш. Цікавымі этапамі былі гукавы аналіз слоў са складаннем іх схем, гульня-спаборніцтва "Горка", хто больш складзе слоў з прапанаваных складоў. Таксама вучні чыталі  тэкст "Першакласніца" і адказвалі на пытанні па змесце.

  

Далей вучні 1 і 2 класаў прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Размаўляем па-беларуску”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай мовы і выхавання павагі да роднага слова. Гульня была займальная і пазнавальная для вучняў.

 

 Наступным мерапрыемствам пятніцы стаў паэтычны чэлендж, удзел у якім маглі прыняць лепшыя дэкламатары ад кожнага класа. Прысутныя з задавальненнем паслухалі вершаваныя радкі вядомых беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя Радзіме, роднай Беларусі і ўсім беларусам у выкананні вучняў школы.

Вы паслухайце, мова якая!

Нібы рэчачка, ціха журчыць,

Нібы скрыпка, цудоўна спявае,

Трэба толькі на ёй гаварыць!

 

Завяршыўся апошні дзень цікавай віктарынай “Папацей, грамацей!”, у якой вучні  8 і 9 класаў спаборнічалі паміж сабой, паказваючы свае веды з розных раздзелаў беларускай філалогіі. Падчас віктарыны вучні папаўнялі свой слоўнікавы запас новай беларускай лексікай, адказваючы на пытанні, якія дазволілі замацаваць іх веды пра творы літаратуры, фразеалагізмы і лінгвістычныя тэрміны.

 

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры скончыўся, аднак не згасае любоў кожнага да роднага слова, гісторыі і культуры беларускага народа. Любіце, шануйце, паважайце родную мову і размаўляйце на ёй часцей!

 

© 2025. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа