12.03 для вучняў 5 - 9 класаў была арганізавана пяціхвілінка "Што? Дзе? Калі?". Выбіраючы пытанне з прапанаваных, рабяты дэманстравалі свае веды па мове і літаратуры, а ў абмен на правільны адказ атрымлівалі салодкі прэзент. Таксама на перапынках паміж урокамі на працягу дня гучалі беларускія песні.



12 сакавіка вучні 3 класа сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні "Мовы роднай пералівы". На мерапрыемстве адчувалася сапраўдная інтэлектуальная барацьба. У гульнявой форме вучні дэманстравалі свае веды па розных раздзелах мовазнаўства. Яны складалі прыказкі, працавалі перакладчыкамі, змагаліся з рэбусамі, адказвалі на пытанні. Школьнікі ўбачылі і адчулі, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная наша родная беларуская мова.

