- Подробности
- Категория: О школе
- Просмотров: 342
Мэта: стварэнне неабходных умоў (навукова-метадычных, арганізацыйных, кадравых, інфармацыйных) для ўдасканалення адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, якая забяспечвае развіццё суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў сучасных умовах.
Задачы:
павышэнне якасці адукацыі на аснове развіцця асноўнай і дадатковай адукацыі з улікам задавальнення запытаў усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
стварэнне ва ўстанове адаптыўна развіваючага асяроддзя для дзяцей з ас лівасцямі развіцця, уключэнне законных прадстаўнікоў у адукацыйны працэс і павелічэнне ступені іх уплыву на сацыяльную адаптацыю;
стварэнне ўмоў для прафесійнага росту педагогаў, актывізацыя іх творчага патэнцыялу, павышэння эфектыўнасці вучэбных і факультатыўных заняткаў;
умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы ўстановы адукацыі для стварэння адпаведных сучаснасці умоў па навучанні і выхаванні дзяцей, ахове іх здароўя;
стварэнне неабходных умоў для ўдасканалення выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі, якая забяспечвае фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы дзіцяці;
фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці вучняў і выхаванцаў на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
стварэнне ўмоў для захавання і ўмацавання здароўя навучэнцамі і выхаванцамі, фарміравання культуры здаровага ладу жыцця і бяспекі жыццядзейнасці;
удасканаленне прафілактычнай работы па папярэджанні сямейнага недабрабыту, супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і рознага роду залежнасцей (алкагольнай, наркатычнай, камп’ютарнай).