11.03.25 у фае першага паверха запрацавала выстава "Літаратура ў малюнках", на якой размешчаны ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў.

Вучні 6-7класаў сталі ўдзельнікамі моўнага турніру "Сябруй з родным словам" (настаўнік Харытон А. І.). Дзве каманды "Легенда" і " Беларускія зубры" разгадалі крыжаванку, прысвечаную назвам беларускіх гарадоў, вызначылі спражэнне дзеясловаў, склалі моўную мазаіку. З лікам 8:7 перамагла каманда "Беларускія зубры".

