Сёння, 10.03.2025, ва ўстанове стартаваў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Пасля знаёмства з планам на арганізацыйнай лінейцы вучні маглі пазнаёміцца з творчымі работамі сваіх аднакласнікаў, прадстаўленымі на выставе.


Таксама ў першы дзень прайшоў адкрыты ўрок беларускай мовы ў ІХ класе "Біяграфія складанага сказа" (настаўнік Чаеўская М.П.). На вучэбным занятку дзевяцікласнікі паўтаралі тэорыю, з задавальненнем "збіралі сказы", характарызавалі іх будову, складалі схемы і свае сказы, рыхтуючыся да падагульнення па тэме "Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак".


Для вучняў V-VII класаў была арганізавана "Вандроўка па літаратуры" (настаўнік Чаеўская М.П.). Дзве зборныя каманды "Фальклорыкі" і "Легенда" спачатку адгадвалі загадкі і зашыфраваныя казкі, потым успаміналі прачытаныя творы, іх герояў і аўтараў, затым працавалі з тэорыяй літаратуры. Падчас выканання апошняга задання ўдзельнікам спатрэбіліся не толькі кемлівасць і дасведчанасць, але і ўменне дэкламавання. У выніку з лікам "15:10" перамогу атрымала каманда "Легенда".




Віншуем тых, хто сёння быў лепшым, і запрашаем усіх жадаючых прымаць удзел у наступных мерапрыемствах!