ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

Свята   роднай мовы

  Я роднае слова люблю без прымусу,

            Яно мне аж свеціцца –кожнае, кожнае.

 Вы ганарыцеся беларусы-

Наша мова такая прыгожая!

                                                  М.Дукса

 Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёю прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека  ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі,  знаёмымі.

 Штогод 21 лютага  ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Святкаванне  Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам і для нашых выхаванцаў.

 Асабліва вялікую цікавасць у дашкольнікаў выклікала музычнае свята “Смак роднай мовы”, на якім гучалі народныя інструменты, спяваліся народныя песні, дэкламваліся беларускія прыказкі.

 У інтэграванай бібліятэцы аг.Выверы адбылося паэтычнае свята “Не змоўкне слова  песняра”, на якім праходзіў конкурс на лепшае чытанне вершаў беларускіх паэтаў. Цяжка было вызначыць лепшага чытальніка, так як усе ўдзельнікі праявілі творчасць, арыгінальнасць выканання. Усе ўдзельнікі свята атрымалі падарункі і дыпломы.

  Свята роднай мовы дае магчымасць нагадаць  пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская мова. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне         і суправаджае нас усё жыццё.

 Мы спадзяёмся, што кожны прысутны на нашых мерапрыемствах памножыў тыя вечныя скарбы, скарбы душы сваёй.

  

 

 

Да Міжнароднага Дня роднай мовы (відэа)

© 2024. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа