22.11.2022 года адбылося чарговае паседжанне вучэбнага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў сярэдняга і старэйшага звяна ў форме праблемнага семінара “Сістэмны падыход у фарміраванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў”. Былі разгледжаны пытанні дзейнасці класных кіраўнікоў па фарміраванні ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі з выкарыстаннем сучасных выхаваўчых тэхналогій, формы і метады работы з сям’ёй у гэтым накірунку. Матэрыяламі па дадзенай тэме падзяліліся класныя кіраўнікі Лемяшэўская Л.П. і Харытон А.І. У рамках паседжання педагогі наведалі класную гадзіну ў 7 класе (класны кіраўнік Малікава У.В.) па тэме “Генацыд беларускага народа”. Калегі прыйшлі да высновы, што работа ў гэтым накірунку павінна быць сістэматычнай і мэтанакіраванай. Толькі тады яна дасць жаданыя вынікі.