Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай установе прайшоў пад дэвізам “Оду пяём роднаму слову”.
З вучнямі ІІІ – ІV класаў была праведзена гульня-падарожжа “Падарожжа з роднай мовай”. Удзельнічалі дзве каманды – “Беларусачка” і “Купалінка”. Дзеці завіталі на станцыі “Прыгадаем”, “Перакладаем”, “Тлумачым”, “Ужываем”, “Цытуем”. Кожная станцыя прапаноўвала свае заданні. У час свайго падарожжа вучні паказалі свае веды па роднай мове, а таксама набылі новыя, папоўнілі свой слоўнікавы запас, пабывалі ў ролі перакладчыкаў, разгадалі значэнне складаных фразеалагізмаў. Закончылася падарожжа дэкламаваннем вершаў беларускіх паэтаў Янкі Купала і Якуба Коласа.
Сярод мерапрыемстваў, якія былі арганізаваны сёння для вучняў розных класаў, асабліва запамінальнай была літаратурна-музычная кампазіцыя, праведзеная ў інтэграванай бібліятэцы аг.Выверы. Удзел у гэтым мерапрыемстве, дзе былі арганічна звязаны паэзія і музыка, прынялі вучні 7 – 9 класаў. Вядучыя – настаўнікі Харытон А.І., Чаеўская М.П. – прапанавалі прысутным праслухоўванне беларускіх літаратурных песень, што чаргавалася з выразным чытаннем дзяўчатамі асобных вершаў і ўрыўкаў з твораў сапраўдных патрыётаў, мастакоў слова – класікаў беларускай літаратуры Коласа, Н. Гілевіча, П. Панчанкі. Лёс роднай краіны, роднай мовы ва ўсе часы цікавіў нашых землякоў, таму гучаў тут і верш сучасніка паэта Анатолія Балуценкі. Бібліятэкар Соніч І.А. падрыхтавала інфармацыю пра неалагізмы сучаснай літаратурнай мовы. Мерапрыемства атрымалася насычаным, цікавым і сапраўды святочным.