ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

 З 19.09.2022 па 23.09. 2022 года ва ўстанове быў праведзены “Тыдзень беларускай мовы і літаратуры”, у якім прынялі ўдзел 4 настаўнікі і 52 вучні 2 – 9 класаў.

 Мэта тыдня – папулярызаваць цікавасць школьнікаў да роднага слова і культурнай спадчыны беларускага народа.

 На працягу Тыдня прайшоў калейдаскоп адкрытых мерапрыемстваў. Найбольш цікавымі (па меркаванні большасці вучняў-удзельнікаў) былі анлайн-чэлендж “Мова краіны маёй”, дзе вучні 5 класа чыталі на памяць верш У. Караткевіча “Калі ласка”, песенны караоке-марафон, квэст-гульня па фальклоры, арганізаваная ў інтэграванай бібліятэцы аг. Выверы “Літаратурная гасцёўня”.

 Некаторыя вучні таксама прынялі ўдзел у напісанні творчых работ “За што я люблю родную зямлю”, а астатнія мелі магчымасць пазнаёміцца з творчымі работамі сваіх аднакласнікаў, размешчанымі на 1-ым паверсе школы. Спадабалася вучням і стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску».

 Увесь тыдзень школьнікі ахвотна адказвалі на пытанні па мове і літаратуры, пашыралі кругагляд і набывалі новыя веды. Усе ўдзельнікі мелі магчымасць паказаць сябе, развіваць свае арганізатарскія і творчыя здольнасці.

© 2024. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа