ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

 11.05.2023 ва ўстанове прайшло чарговае запланаванае пасяджэнне ШВМА настаўнікаў філалагічнага цыкла па тэме “Арганізацыя адукацыйнага працэсу па эфектыўным засваенні зместу вучэбных прадметаў філалагічнага цыкла і павышэння яго выніковасці”, якое традыцыйна складалася з тэарэтычнага і практычнага блокаў.

 Настаўнікі абмеркавалі  прыёмы арганізацыі вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці для падрыхтоўкі навучэнцы да выпускнога іспыту па рускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Харытон А.І. падзялілася вопытам арганізацыі вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці вучняў пры падрыхтоўцы да экзамену па беларускай мове.

 

 У межах практычнага блока настаўнікі наведалі адкрыты ўрок англійскай мовы ў 3 класе па тэме “Смешная жывёла. Дзеяслоў to be у адмоўных сказах”, пабудаваны па тэхналогіі праектаў з выкарыстаннем ІКТ (настаўнік Малікава У.В.).

 

 Завяршылася пасяджэнне практыкумам, дзе педагогі адшліфоўвалі навыкі праверкі і ацэньвання пісьмовых творчых работ вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Русский язык”.

© 2024. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа