ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию
 Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.
 З выхаванцамі рознаўзроставай групы арганізаваны тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя  Міжнароднаму дню роднай мовы. Праводзяцца хвілінкі паэзіі, падчас якіх  выхаванцы групы знаёмяцца з творамі беларускіх дзіцячых паэтаў, слухаюць вершы. Займальна прайшла літаратурная хвілінка  “Гучы родная мова”. Выхаванцы групы «Мульцяшкі» чыталі вершы беларускіх дзіцячых паэтаў, выконвалі пацешкі на беларускай мове, адгадвалі загадкі.
Для бацькоў  падрыхтаваны  інфармацыйныя лісткі “Размаўляйце па-беларуску”, у якіх размяшчаны практычныя парады бацькам па фарміраванню навыкаў зносін дзяцей на беларускай мове. Таксама законыя прадстаўнікі выхаванцаў прынялі ўдзел у акцыі «Пажаданні на роднай мове», дзе прадэманстравалі свае веды беларускай мовы, змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы. Сённяшні дзень прынёс сапраўднае задавальненне, ён быў яркім, насычаным і запамінальным!
 
 
 
© 2025. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа