11.05.2023 ва ўстанове прайшло чарговае запланаванае пасяджэнне ШВМА настаўнікаў філалагічнага цыкла па тэме “Арганізацыя адукацыйнага працэсу па эфектыўным засваенні зместу вучэбных прадметаў філалагічнага цыкла і павышэння яго выніковасці”, якое традыцыйна складалася з тэарэтычнага і практычнага блокаў.
Настаўнікі абмеркавалі прыёмы арганізацыі вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці для падрыхтоўкі навучэнцы да выпускнога іспыту па рускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Харытон А.І. падзялілася вопытам арганізацыі вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці вучняў пры падрыхтоўцы да экзамену па беларускай мове.
У межах практычнага блока настаўнікі наведалі адкрыты ўрок англійскай мовы ў 3 класе па тэме “Смешная жывёла. Дзеяслоў to be у адмоўных сказах”, пабудаваны па тэхналогіі праектаў з выкарыстаннем ІКТ (настаўнік Малікава У.В.).
Завяршылася пасяджэнне практыкумам, дзе педагогі адшліфоўвалі навыкі праверкі і ацэньвання пісьмовых творчых работ вучняў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Русский язык”.