Вывучаем правілы бяспекі разам

 

Дзяцей цікавіць усё, што знаходзіцца вакол. Нажаль, існуе шмат рэчаў, якія нясуць пад сабой пагрозу дзіцячаму здароўю і жыццю. Хлопчыкі і дзяўчынкі не задумваюцца аб тым, што запалкі могуць стаць прычынай пажару, што сунуть у электрычную разетку розныя прадметы нельга. Яны проста вывучаюць свет, паўтараюць за бацькамі. Ад таго, як дарослыя ведаюць, выконваюць і распавядаюць правілы пажарнай бяспекі дзецям, залежыць іх дабрабыт і жыцце.

Супрацоўнікі МНС дапамагаюць кожнаму жыхару нашай краіны, ад вялікага да самага маленькага, ведаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі.

Вось і дваццать пятага ліпеня работнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях наведаўся да самых маленькіх жыхароў – выхаванцаў дзіцячага садка нумар 8 г. Маладзечна. Галоўнай тэмай размовы з дзецьмі стала тэма агню – сябра і агню – ворага, паводзін на вадаёме. Маленькія ўважліва слухалі распавяданне пра тое, якую бяду можа прынесці агонь, калі не выконваць правілы пажарнай бяспекі. Якую пагрозу нясе вада і што нельга без бацькоў заходзіць у возера альбо рэчку. Таксама праводзіліся гульні, у якіх хлопчыкі і дзяўчынкі маглі адчуць сябе сапраўднымі выратавальнікамі.

Вельмі парадавала супрацоўніка горрайаддзела тое, што дзеці ведаюць, якую бяспеку нясуць запалкі, электраабсталяванне, адчыненае акно і шмат іншага. Яны актыўна адказвалі на пытанні, якія датычыліся правілаў пажарнай бяспекі. Нумар “101” і “112” дзеці паўтарылі шмат разоў. Але нягледзячы на гэта, бацькі павінны пастаянна знаходзіцца побач са сваімі дзецьмі, павінны кантраляваць іх дзеянні.

Пасля размовы і гульняў выхаванцы дзіцячага садку атрымалі размалёўку “Вывучаем правілы бяспекі разам”, каб дома разам з бацькамі паўтараць вельмі важныя правілы.

МЧС информирует МЧС информирует МЧС информирует МЧС информирует

МЧС информирует МЧС информирует МЧС информирует МЧС информирует

МЧС информирует МЧС информирует МЧС информирует МЧС информирует

МЧС информирует МЧС информирует