Каб цвёрда стаяць на нагах і смела глядзець у будучыню, неабходна ведаць сваю гісторыю. На шчасце, у нас ёсць выдатная магчымасць дакрануцца да гісторыі сваімі вачыма, як бы далёка ад нас яна ні была. І гэта змаглі зрабіць 16 верасня навучэнцы 7-9 класаў нашай установы адукацыі. Яны наведалі экспазіцыю, прысвечаную трагедыі генацыду беларускага народа ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі. Незабыўныя ўражанні пакінула дадзеная экскурсія ў сэрцах нашых навучэнцаў!