ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
For the visually impaired
Перейти на обычную версию
 21 лютага для выхаванцаў Выверскай базавай школы, рознаўзроставай группы "Пчолка", на базе фiлiяла "Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Выверы" прайшла літаратурная гасцёўня "З першых крокаў да роднай мовы". На сустрэчы прысутнічалі нашы зямлякі: Міхась Казлоўскі - беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст,, выдавец; Паэтка Тамара Бярэзіна,ўнучка вядомага беларускага пісьменніка і перакладчыка Пятра Іванавіча Бітэля. Тамара Іванаўна з'яўляецца членам Мінскага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі, член народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца".
  Асноўнымі ўдзельнікамі з'яўляліся выхаванцы дзіцячага сада і іх бацькі. Запрошаныя госці правялі цікавы аповяд пра сваю творчасць, закранулі гісторыю роднага краю, а таксама пагулялі з дзецьмі ў гульні, ў якія гулялі самі ў дзяцінстве. Напрыканцы ўсе атрымалі кніжныя закладкі з аўтографамі пісьменнікаў, кнігі аўтараў.
 
© 2025. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа