ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

 У панядзелак, 20.02.2023, ва ўстанове, згодна з гадавым планам работы, прайшло чарговае пасяджэнне ШВМА настаўнікаў філалагічнага цыкла, якое традыцыйна складалася з тэарэтычнага і практычнага блокаў.

 Настаўнікі абмеркавалі  эфектыўныя сродкі фарміравання метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў. Вопытам выкарыстання ў адукацыйным працэсе дыдактычных матэрыялаў па беларускай мове і літаратуры практыка-арыентаванага характару для фарміравання метапрадметных уменняў і навыкаў вучняў падзялілася настаўнік беларускай мовы і літаратуры Харытон А.І. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Лемяшэўская Л.П. расказала прысутным пра фарміраванне ў вучняў сістэмы маральных каштоўнасцей, пазнаёміла са спосабамі прадуктыўнай камунікацыі праз змест вучэбных матэрыялаў па сваіх вучэбных прадметах.

 У межах практычнага блока настаўнікі наведалі адкрыты ўрок беларускай мовы ў 6 класе па тэме “Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі”, пабудаваны па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо (настаўнік Чаеўская М.П.). Шасцікласнікі правяралі свае набытыя раней веды пра прыметнік, адшліфоўвалі арфаграфічныя навыкі, запаўнялі рабочыя карты, выконваючы рознаўзроўневыя заданні; таксама пры гэтым ацэньвалі сябе і сваіх аднакласнікаў.

Завяршылася пасяджэнне актыўным абмеркаваннем наведанага ўрока.

 

 

© 2024. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа