ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

Аб завяршэнні 2021/2022 навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў

 Урачыстыя мерапрыемствы “Апошні званок” для вучняў IX класа ўстаноў праводзяцца 30 мая 2022 г.

 Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў перыяд з 1 па 9 чэрвеня 2022 г.Па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі абавязковымі з’яўляюцца:

“Руская мова” ў пісьмовай форме (дыктант);

“Беларуская мова” ў пісьмовай форме (дыктант);

“Матэматыка” ў пісьмовай форме (кантрольная работа);

Выпускныя экзамены па вучэбных прадметах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, пачынаюцца ў 9 гадзін.

Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі будуць праходзіць 2, 7 і 9 чэрвеня.

Пісьмовыя выпускныя экзамены пры правядзенні выніковай атэстацыі ў іншыя тэрміны па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца:

23 жніўня 2022 г. - па беларускай мове;

25 жніўня 2022 г. - па рускай мове;

27 жніўня 2022 г. - па матэматыцы. (Далей – іншыя тэрміны)

Да выпускных экзаменаў дапускаюцца вучні, якія маюць станоўчыя гадавыя адзнакі па ўсіх вучэбных прадметах, а таксама навучэнцы, вызваленыя па стане здароўя ад урокаў па вучэбных прадметах “Фізічная культура і здароўе” або “Працоўнае навучанне”, і вучні, якім выстаўлена па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” адзнака “залічана”.

Акрамя таго, да выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі дапускаюцца вучні, якія маюць гадавыя адзнакі 0 балаў або не атэставаныя не больш чым па двух вучэбных прадметах, за выключэннем тых вучняў, якія маюць гадавыя адзнакі 0 балаў або не атэставаны па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены.

Тэксты і заданні для правядзення выпускных экзаменаў у пісьмовай форме абвяшчаюцца праз сродкі масавай інфармацыі. У 2021 годзе, як і ў папярэднія гады, тэксты і заданні будуць аб’яўляцца па тэлебачанні і радыё, размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі.

Па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі на правядзенне выпускных экзаменаў па вучэбных прадметах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, адводзіцца:4 астранамічныя гадзіны – па вучэбнаму прадмету “Матэматыка”;1 астранамічная гадзіна– па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Руская мова”.

На выпускныя экзамены вучням не дазваляецца прыносіць сшыткі, падручнікі, навучальныя і даведачныя матэрыялы.

Пры здачы выпускных экзаменаў навучэнцам выдаюцца лісты паперы са штампам установы адукацыі для выканання пісьмовай работы.

Вучні, якія выканалі пісьмовую работу, здаюць яе разам з чарнавікамі экзаменацыйнай камісіі. Вучні, якія не выканалі пісьмовую работу ў адведзены час, здаюць яе няскончанай.

Адзнакі, атрыманыя вучнямі на выпускных экзаменах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, аб’яўляюцца вучням не пазней чым за адзін дзень да правядзення наступнага выпускнога экзамену.

Па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, экзаменацыйная камісія выстаўляе акрамя экзаменацыйнай адзнакі выніковую адзнаку з улікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак.

Выніковая адзнака выстаўляецца:

на ўзроўні экзаменацыйнай адзнакі за выпускны экзамен, калі станоўчая гадавая адзнака ніжэй экзаменацыйнай;

на ўзроўні гадавой, калі станоўчая экзаменацыйная адзнака ніжэй гадавой.

У выпадку, калі розніца паміж гадавой і экзаменацыйнай адзнакамі складае два і больш балаў, выніковая адзнака выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае экзаменацыйнай і гадавой адзнак.

Пры атрыманні экзаменацыйнай адзнакі 0 балаў не можа быць выстаўлена станоўчая выніковая адзнака.

У выпадку рознагалоссяў паміж членамі экзаменацыйнай камісіі ў ацэньванні пісьмовай работы або вуснага адказу вучня, а таксама пры выстаўленні выніковай адзнакі пытанне вырашаецца большасцю галасоў з абавязковым запісам у пратакол выпускнога экзамену меркаванняў членаў камісіі, якія не згодныя з выстаўленай адзнакай. Пры роўнай колькасці галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.

Канчатковае рашэнне па спрэчных пытаннях прымаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы знаходжання ўстановы адукацыі.

Экзаменацыйныя і выніковыя адзнакі, якія выстаўлены вучням выпускных класаў, а таксама гадавыя адзнакі па вучэбных прадметах, якія ўключаюцца ў пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай) або ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым (сярэбраным) медалём) па выніках іх вывучэння ў папярэдніх класах, перагляду не падлягаюць.

У асобных выпадках (лячэнне, пераезд на новае месца жыхарства, пацверджаныя дакументальна) тэрміны правядзення выпускных экзаменаў на падставе заявы законных прадстаўнікоў могуць быць зменены установай адукацыі па ўзгадненні са структурным падраздзяленнем абласнога выканаўчага камітэта, які ажыццяўляе дзяржаўна-уладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, але не раней 15 мая і не пазней за 10 ліпеня.

На падставе заявы законных прадстаўнікоў і па хадайніцтве Міністэрства спорту і турызму, накіраванаму ва ўстанову адукацыі, тэрміны правядзення выпускных экзаменаў могуць быць зменены установай адукацыі па ўзгадненні са структурным падраздзяленнем абласнога выканаўчага камітэта, які ажыццяўляюе дзяржаўна-уладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, але не раней за 15 мая і не пазней за 10 ліпеня для вучняў, якія прымаюць удзел у афіцыйных міжнародных спартыўных спаборніцтвах, у выпадку супадзення тэрмінаў падрыхтоўкі да спаборніцтваў і правядзення спаборніцтваў з тэрмінамі правядзення выпускных экзаменаў.

Пры гэтым для выпускных экзаменаў па вучэбных прадметах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, тэксты распрацоўваюцца структурнымі падраздзяленнямі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, на падставе заявак аддзелаў (упраўленняў) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Вучні, якія захварэлі ў перыяд правядзення выпускных экзаменаў і паправіліся да іх заканчэння, здаюць прапушчаныя выпускныя экзамены да 10 ліпеня. У выпадку працягу захворвання яны могуць здаваць выпускныя экзамены ў іншыя тэрміны.

Калі вучні, якія пражываюць або навучаюцца ў зоне радыяцыйнага забруджвання, выязджаюць у арганізаваным парадку на аздараўленне альбо санаторна-курортнае лячэнне ў тэрміны, устаноўленыя для правядзення выпускных экзаменаў, установа адукацыі можа па ўзгадненні з аддзелам (упраўленнем) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы знаходжання ўстановы адукацыі прыняць рашэнне аб здачы гэтымі навучэнцамі выпускных экзаменаў у іншыя тэрміны.

Па выніках выніковай атэстацыі ў іншы тэрмін на паўторны год навучання застаюцца вучні, якіяатрымалі па вучэбных прадметах (хоць бы па адным) 0 балаў, якія складаюцца з гадавых і экзаменацыйных адзнак;не з’явіліся на выпускныя экзамены (хоць бы на адзін) ва ўстаноўленыя тэрміны.

 

© 2022. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа