У другім паўгоддзі 2020/2021 навучальнага года пачалася панарама адкрытых вучэбных заняткаў з выкарыстаннем кейс-тэхналогіі. Педагогі паспяхова апрабіруюць некалькі варыянтаў кейсаў: практычныя, якія адлюстроўваюць выключна рэальныя жыццёвыя сітуацыі; навучальныя кейсы, асноўнай задачай якіх выступае навучанне; навукова-даследчыя.

 Важнай асаблівасцю такіх урокаў з’яўляецца тое, што настаўнікі могуць эфектыўна інтэграваць розныя метады навучання ў кейс-метад.