ИЗОБРАЖЕНИЯ:
ЧБ
ЦВ
ТЕКСТ:
A
A
A
ФОН:
Ц
Ц
Ц
Ц
НАСТРОЙКИ:

Дополнительные настройки


КЕРНИНГ: СТАНДАРТНЫЙ СРЕДНИЙ БОЛЬШОЙ
ИНТЕРВАЛ: ОДИНАРНЫЙ ПОЛУТОРНЫЙ ДВОЙНОЙ
Версия для слабовидящих
Перейти на обычную версию

Многія вядомыя людзі - ад святых сярэднявечча да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці - ураджэнцы Беларусі.

Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі

 

Барбара Радзівіл  Вялікая княгіня, каралева Польшчы.

Барбара Радзівіл, дачка Юрыя Радзівіла, вялікага гетмана літоўскага, каралева польская і вялікая княгіня ВКЛ, другая жонка Жыгімонта (Жыгімонта) II Аўгуста. Нарадзілася ў 1520 г, памерла ў 1551 г. праз паўгода пасля сваёй каранацыі. Пахавана ў Віленскім кафедральным касцёле. Барбара Радзівіл стала гераіняй многіх легенд, у якіх выступае ў вобразе Чорнай дамы, а гісторыі рамантычнага кахання Барбары і Жыгімонта прысвечаны шматлікія мастацкія творы.

 

        Леў Сапега(4 красавіка 1557, мястэчка Астроўна Віцебскага павету — 7 ліпеня 1633, Вільня)

Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588) - выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе. 

 

     Тадэвуш Касцюшка

Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся ў Беларусі ў 1746 годзе, з'яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызвольнага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША. 

Дата смерці‎: ‎15 кастрычніка‎ ‎1817

 

Вядомыя навукоўцы з Беларусі

 

Изображение

      Ігнат Дамейка

 Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. 2002 ЮНЕСКА абвясціла годам Ігната Дамейкі. Памяць пра яго шанавалі ў многіх краінах свету, асабліва ў тых, з якімі былі звязаны яго жыццё і дзейнасць. У Беларусі праводзіліся навуковыя канферэнцыі, прызначаны стыпендыі імя Ігната Дамейкі, у месцах, дзе ён жыў, усталяваныя мемарыяльныя дошкі. Да юбілею ў мінскім выдавецтве «Беларускі кнігазбор» быў прымеркаваны выпуск яго кнігі «Мае падарожжы».

.Дата смерці‎: ‎23 студзеня‎ ‎1889

 

Изображение

    Іван (Ян) Чэрскі (15 мая 1845 — 7 ліпеня 1892)

Вучоны-географ, геолаг, знакаміты даследчык Сібіры, імем якога названы цэлы шэраг геаграфічных аб'ектаў. Нарадзіўся ў маёнтку Сволна Віцебскай губерні у 1845 годзе. 

 

 

 

 

Изображение

   Мікалай Судзілоўскі (Нікалас Русель) (15 снежня 1850, Магілёў —30 красавіка 1930)

Этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх выспаў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай шляхецкай сям'і. C 1892 жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў. 

 

 

 

Изображение

   Аляксандр Чыжэўскі ( 26 студзеня  1897— 20 снежня 1964)..

Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне сонца і сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

 

 

 

 

 

     Соф'я Кавалеўская (05.11.1850-10.02.1891)


   Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі, з        шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку    Палібіно Віцебскай губерні, а ў 18 гадоў ўступіла ў фіктыўны шлюб, каб з'ехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.                               

 

 

Изображение

    Міхаіл Высоцкі (10.02.1928 – 25.02.2013)

Выбітны навуковец і канструктар, пад кіраўніцтвам якога ствараліся лепшыя аўтамабілі МАЗ, на працягу дзесяцігоддзяў генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі. Аўтар 134 вынаходак і 17 патэнтаў. Герой Беларусі (2006).Нарадзіўся ў в. Семежава Мінскай вобласці  

 

Вядомыя касманаўты з Беларусі

      Пётр Клімук

Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза.Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак. 

 

Изображение

 

     Уладзімір Кавалёнак

Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым лікуу адкрытым космасе 2,3 гадзіны.  

 

Изображение

      Алег Навіцкі 

Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-ймеждународной экспедыцыі на МКС.
Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ. 
 

Вядомыя ў мастацтве беларусы 

 

Изображение

 

Марк Шагал (06 ліпеня 1887 — 28 сакавіка 1985)

 

Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангарда ў выяўленчым мастацтве. 

 

 

Изображение

 

   

Напалеон Ордам (11.02.‎1807-26.04.1883 )                                                                                                                                                                                                              

Мастак, кампазітар, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета.Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца найкаштоўнейшай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У 2007 годзе 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. 

 

  Іван Хруцкі (8 лютага 1810 — 13 студзеня 1885)

Нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Выбітны мастак, які распрацаваў уласны тып нацюрморта ў спалучэнні з партрэтам. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ў 2010 годзе было ў календары памятных дат ЮНЕСКА. 

 Луіс Барт Маер 12 ліпеня 1884 г- 29 кастрычніка 1957 г.)

Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метро-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Майер прапанаваў штогод ўручаць якая стала знакамітай прэмію "Оскар". 

 

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч  (1808-1884)

Пісьменнік, заснавальнік новай беларускай літаратуры і прафесійнай драматургіі, стваральнік першага беларускага тэатральнага калектыву, акцёр. У 2008 годзе 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

  Міхаіл Савіцкі  (18 лютага 1922 г.-8 лістапада 2010г.) 

Народны мастак Беларусі, аўтар каля 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія працы Міхаіла Савіцкага атрымалі сусветную вядомасць. Нарадзіўся ў в. Звянячы Віцебскай вобласці (1922). Герой Беларусі (2006). 

 

Васіль Быкаў (19 чэрвеня 1924 — 22 чэрвеня 2003)

Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст.Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990 - 1993 гг. прэзідэнт аб'яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына". Гаўрыла Вашчанка Народны мастак Беларусі, жывапісец і педагог. "Чалавек года-92" і "Чалавек ХХ стагоддзя" (1993) па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. "Чалавек года-94" па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута. Нарадзіўся ў в. Чыкаловічы Гомельскай вобласці (1928). Вядомыя палітыкі з Беларусі

g 

Іосіф Гошкевіч (4 красавіка 1814 — 3  мая 1875) 

Дыпламат, навуковец-усходазнавец, падарожнік, першы консул Расійскай Імперыі ў Японіі і аўтар першага ў свеце японска-рускага слоўніка. Імем Гошкевича названы апісаныя ім віды насякомых і заліў у Паўночнай Карэі (Чосанман). Нарадзіўся ў 1814 г. у Рэчыцкім павеце (Гомельская вобласць). 200-годдзе з дня нараджэння И.Гошкевича ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА 

 

Міхаіл Клеафас Агінскі  (7 кастрычніка 1765, маёнт. Гузаў каля Варшавы – 15 кастрычніка 1833, Фларэнцыя) 

Дыпламат, палітычны дзеяч, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, таленавіты кампазітар. Знакаміты паланэз "Развітанне з Радзімай" ён напісаў у радавой сядзібе Агінскіх у Залессі (Гродзенская вобласць). 250-годдзе з дня нараджэння М. К. Агінскага ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА 

 Хаім Вейцман (1874-1952гг.)  

Нарадзіўся ў Беларусі ў вёсцы Моталь (цяпер Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) у 1874 годзе. Хаім Вейцман

быў выдатным хімікам, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Як актыўны сіяніст ён быў абраны першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль (1949) і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці (1952).

 24smi.org/public/media/235x307/celebrity/2016/1...  Андрэй Грамыка. (1957–1985)

Дыпламат, у 1957-1985 гг. міністр замежных спраў СССР. Узначальваў савецкую дэлегацыю на канферэнцыі па стварэнні ААН, распрацоўваў Статут арганізацыі. Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці). 

Знакамітыя асветнікі Беларусі

 Францыск Скарына 

Дата нараджэння‎: ‎прыблізна 1490

Дата смерці‎: ‎прыблізна 1551

Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую - у 1517 годзе.

 Святая Еўфрасіння 

Полацкая князёўна нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і ладу царквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла падчас паломніцтва ў Ерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічаная да ліку святых, шануецца як заступніца, нябесная заступніца зямлі беларускай. 

Чэмпіёны з Беларусі

 Аляксандр Мядзведзь 

Нарадзіўся 16 верасня 1937 г. у г.Белая Царква, Украіна.

Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969-71).Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя. 

 Корбут, Ольга Валентиновна — Википедия

 Вольга Корбут(16 мая 1955, Гродна)

 Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх - на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету. 

  Віталь Шчэрба 3 студзеня 1972 г.

Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША).Чэмпіён Універсіяды (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991-2000). 

 

Ігар Макараў (20 ліпеня 1979),

Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

  Юлія Несцярэнка (15 чэрвеня 1979, Брэст, Беларусь) 

Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе. 

 Максім Мірны  (6 ліпеня 1977, Мінск)

Максім Мірны –самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.

 Вікторыя Азаранка (31 ліпеня 1989 г, Мінск)

Упершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.

 Дар'я Домрачава (нарадзілася 3 жніўня 1986 году, Мінск)

Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы пераследу, идивидуальной гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года. 

 Аляксей Грышын(18 чэрвеня 1979Мінск

Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002). Сяргей Мартынаў "Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі. 

© 2022. Все права защищены. Выверский детский сад-базовая школа