21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
  Наш дзіцячы садок таксама адзначыў свята роднай мовы. Выхавацелі, дзеці і іх бацькі віталіся па-беларуску, для бацькой была арганізавана гульня «Знатакі роднай мовы», размяшчэнне нагляднай інфармацыі на стэндзе  “Размаўляем па-беларуску”. а таксама радыёканцэрт «Песні родныя люблю я».
 У малодшай группе на працягу ўсяго дня праводзіліся:
- ранішняя гімнастыка,  якая складалася з беларускіх народных рухавых гульняў;
- дыдактычныя гульні «Чароўны смак беларускіх блюд», «Дэкараванне сілуэтаў беларускага адзення», «Жывёлы Беларусі»;
- прагляд лялечнага тэатра казкі «Калабок»;
- праслухоўванне вершаў на беларускай мове вучняў 2 класа «Гучы- гучы роднае слова».