16.12.2021 года адбылося паседжанне школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў дакланага і прыродазнаўчага цыклаў. На паседжанні  разглядалася тэма “Выкарыстанне візуалізацыі вучэбнай інфармацыі для актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на вучэбных занятках.” У рамках вызначанай тэмы прайшоў факультатыўны занятак у 9 класе па тэме “Нулі функцыі. Прамежкі знакапастаянства функцыі.” з выкарыстаннем тэхнік візуаліацыі і з прымяненнем тэхналогіі рознаўзроўневага навучання. Навукова-метадычная блок паседжання прайшоў у форме семінара, на якім з паведамленнем на тэму “Метадычныя асаблівасці выкарыстання тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі па матэматыцы для павышэння ступені засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу” выступіла кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў дакланага і прыродазнаўчага цыклаў Пырх Алена Васільеўна.