Сёння, 06.12.2021, ва ўстанове прайшло чарговае запланаванае пасяджэнне ШМА настаўнікаў філалагічнага цыкла па тэме “Выкарыстанне сучасных тэхналогій візуалізацыі ў адукацыйным працэсе”, якое традыцыйна складалася з тэарэтычнга і практычнага блокаў.

 Настаўнікі абмеркавалі  выкарыстанне сродкаў і тэхнік візуалізацыі вучэбнай інфармацыі падчас рэалізацыі ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры (настаўнік Чаеўская М.П.), выкарыстанне методыкі буйнаблочнай падачы вучэбнага матэрыялу і асаблівасці сродкаў візуалізацыі на вучэбных занятках па рускай мове і літаратуры (настаўнік Лемяшэўская Л.П.). Малікава У.В. падзялілася вопытам актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў пры дапамозе кагнітыўнай візуалізацыі з мэтай засваення моўных норм іншамоўнага маўлення на вучэбных занятках па англійскай мове.

 У межах практычнага блока настаўнікі наведалі адкрыты ўрок беларускай мовы ў 9 класе па тэме “Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі часткамі”, пабудаваны па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо (настаўнік Харытон А.І.).

 Завяршылася пасяджэнне практыкумам, дзе педагогі адшліфоўвалі навыкі праектавання вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў візуалізацыі інфармацыі.