06.09.2021 ва ўстанове прайшло ўрачыстае мерапрыемства “У пошуках скарбаў роднага слова”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Навучэнцы 2-9 класаў і настаўнікі беларускай мовы сабраліся разам, каб пагаварыць аб тым, што культура беларускага народа адыходзіць у глыбокую даўніну, папоўніць веды вучняў пра беларускае пісьменства ў старадаўні і цяперашні час, зацікавіцца вывучэннем беларускай мовы і літаратуры, гісторыі свайго народа. Вучні прагледзелі прэзентацыю, дзякуючы якой успомнілі славутыя імёны тых, хто стаяў на пачатку кнігадрукавання і актыўна садзейнічаў развіццю гэтай справы. Далей прысутныя прынялі ўдзел у інтэрактыўнай квэст-віктарыне, дзе змаглі паказаць свае веды.