12345

  Праздник 23 февраля в детском саду – хороший повод для воспитания у дошкольников чувства сопричастности к лучшим традициям своей Родины, формирования у детей гордости за славных защитников Отечества, стоящих на страже мира и покоя в Беларуси.

 21 февраля 2020 года в ГУО «Выверский учебно- педагогический комплекс детский сад- базовая школа Молодечненского района» прошел спортивный праздник, посвященный Дню защитника Отечества. На празднике воспитанники вместе со своими папами, проявили большую активность, подарили друг другу хорошее настроение, радость общения и улыбки, приняли участие в увлекательных конкурсах и играх, где показали всю свою ловкость, силу и смекалку. Праздник состоялся и мир вокруг нас стал чуточку ярче, светлее и добрее!

     От всего нашего коллектива поздравляем всех настоящих мужчин с этим замечательным праздником. Хотелось бы пожелать здоровья и счастья. Будьте нужными и любимыми, сильными и смелыми!

IMG 0e9e41f54eb40eb5492d0b423a171553 V

IMG 9a034ca2d691cf38bd8c2592f1dc845c V

IMG c394ed3317d9af47fe8f058a63f811c0 V

2569 

  Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

     На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную «трасянку», або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

 На працягу некалькіх стагоддзяў у выяўленчым мастацтве Беларусі былі створаны 
творы вялікай мастацкай каштоўнасці. Яны сведчаць пра дзіўную адоранасць беларускага
народа.Выхаванцы дзіцячага сада пазнаёміліся з нацыянальнымі беларускімі ўзорамі.

IMG 87f37e7b8a8975779a50ae1fa9829430 V

IMG 70070f5e35e3501bcf0f52cd1eeb87a0 V IMG dbb7ca49cf94f11e8cb2e1ec3f7a429a V

Роля бацькоў ў развіцці беларускага маўлення дзіцяці

 Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час, дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках.  Аднак, беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

  Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы і народныя казкі, якія спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай - недахоп часу ў бацькоў. Адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за камп'ютарам, чым у жывым асяроддзі.  

 З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага маулення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым.  Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач   гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках.

   Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі -  гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям. Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Ваша ўвага, Вашы абдымкі, Ваша сіла і абарона, Ваша пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.

  Казкі  -  гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.

  Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапапожам.

IMG 357059113ce50b7d73005af43a4ebea3 V

IMG a805d38048aba9380643ae5393d2b267 V

Выставка поделок «Увлечения наших мам и бабушек»

 С октября месяца в группе «Мультяшки» воспитателем Денисеней Ольгой Александровной была организована творческая мастерская «Увлечения наших мам и бабушек», целью которой стало приобщение родителей к пополнению развивающей среды в группе, раскрытие творческих способностей, повышение активности родителей.

 С 11ноября по 18 ноября в детском саду проводилась выставка, в которой приняли активное участие мамы и бабушки воспитанников.

 Настоящие шедевры искусства представили наши мамы: вязание, шитьё, вышивка, игрушки, картины, букеты и многое другое. Глядя на работы, нельзя не отметить, сколько фантазии и выдумки было проявлено мамами и бабушками детей. Какие только материалы не использованы для производства поделок. Работы поразили всех мастерством, красотой, индивидуальностью, оригинальностью, неподражаемостью, они удивляют, радуют и восхищают всех, кто приходит в детский сад, и одновременно наполняют гордостью сердца ребятишек.

 Эта выставка, безусловно, послужила творческому единению родителей, воспитателей и детей.

IMG 2e6eebddaebb920ff19b748fe6031116 V IMG 03e682b5ac6e989c4e4d5a3ef3c8ffd3 V

IMG 8a2758d402c638c5a5cde4a133bdf109 V IMG 379e2020e95b4bf7f82de3c13d872121 V

IMG c957e60e47e0e5a911c6582e2ca9e89e V IMG e9904727ea7527042aee7c9bb8eb4d24 V

IMG 7db8a7f3195d4d3d7c89f547e995fbf1 V

Гадавыя задачы дашкольнай установы на

2019/2020 навучальны год

Задачы:

стварыць умовы для фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу за кошт рэалізацыі інавацыйнайга праекта “Укараненне мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі”;

Мяркуецца, што:

  • у выхаванцаў павысіцца ўзровень сфарміраванасці ўяўленняў пра родны край і адносін да яго;
  • павысіцца ўзровень маўлення і культуры маўленчых зносін;
  • павысіцца ўзровень сфарміраванасці ўяўленняў пра дэкаратыўнае мастацтва, беларускую народную творчасць;
  • павысіцца ўзровень сфарміраванасці сацыяльнага вопыту, асабістых якасцей на аснове ўключэння ў сістэму сацыяльных адносін, заснаваных на агальначалавечых і нацыянальных каштоўнасцях;

педагогі:

павысяць узровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у сферы патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту;

папоўніцца “Метадычная скарбонка” з распрацоўкамі канспектаў заняткаў, матэрыяламі кансультацый, семнараў;

прадоўжаць трансліраваць абагульнены вопыт работы па

ўкараненні мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання

дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўстанове дашкольнай адукацыі праз СМІ.

  • законныя прадстаўнікі ўсвядомяць неабходнасць быць прыкладам для дзяцей у вывучэнні гісторыі і культуры беларускага народа, уключэнне іх у адукацыйны працэс праз разнастайныя формы работы з сям’ёй:

бацькоўскі сход “Традыцыі і ўзаемаадносіны ў сям’і”,

творчыя сустрэчы “Мой радавод”,

работа кансультацыйнага пункта “Пытайцеся- адказваем”,

Прымуць удзел у правядзенні свят “Калядкі”, “Купалле”,

тэматычных тыдняў “Вясновыя святы прыйшлі да нас ў хату”,

“Адзінства чалавека і прыроды”.

 

  • Стварыць ўмовы для захавання і ўмацавання фізічнага, псіхалагічнага і сацыяльнага здароўя ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэс.

Мяркуецца, што:

выхаванцы:

Будуць мець уяўленні аб правілах і нормах паводзін, ад якіх залежыць здароўе і бяспека, і будуць выконваюць іх;

Сфарміруюць неабходныя для свядомых беражлівых адносін да ўласнага здароўя і здароўя акружаючых;

Далучацца да ідэй алімпійскага руху праз развіццё цікавасці да пэўнага віду практыкаванняў і спартыўных гульняў.

педагогі:

Удасканаляць веды па пытанні фарміравання бяспекі жыццядзейнасці выхаванцаў;

Разнастаяць формы і метады арганізацыі навучання дзяцей бяспецы з улікам індывідуальных і ўзроставых асаблівасцяў;

Рэалізуюць змест дашкольнай адукацыі праз выкарыстанне навукова абгрунтаваных методык, інфармацыйных і адукацыйных тэхналогій на аснове парытэтнага ўзаемадзеяння з сям’ёй.

бацькі:

зразумеюць важнасць і неабходнасць сумеснай працы ўстановы

дашкольнай адукацыі і сям’і па праблеме захавання і ўмацавання

здароўя.

будуць фарміраваць у дзяцей цікавасць і каштоўнаснае дачыненне да заняткаў па фізічнай культуры;

будуць садзейнічаць гарманічнаму развіццю дзяцей праз развіццё фізічных якасцей (хуткасных, сілавых, гнуткасці, цягавітасці і каардынацыі).