12345

  В предверии праздника «День защитника Отечества» лидеры ОО «Белая Русь» совместно с активистами ОО «БРСМ», «БРПО» учреждения поздравили бывших работников школы с праздником 23 февраля. Ветераны педагогического труда были глубоко тронуты таким вниманием.

IMG f826a4a525423a30a714fe3f0ea844f5 V

IMG 915abeb5007c99d6f3729ee5551b5115 V

IMG 3c6fd10ad6ea8ff4b4dc0132cee81a2a V

IMG b90794b00ca69a3fa4a43cdfa616a989 V

  Праздник 23 февраля в детском саду – хороший повод для воспитания у дошкольников чувства сопричастности к лучшим традициям своей Родины, формирования у детей гордости за славных защитников Отечества, стоящих на страже мира и покоя в Беларуси.

 21 февраля 2020 года в ГУО «Выверский учебно- педагогический комплекс детский сад- базовая школа Молодечненского района» прошел спортивный праздник, посвященный Дню защитника Отечества. На празднике воспитанники вместе со своими папами, проявили большую активность, подарили друг другу хорошее настроение, радость общения и улыбки, приняли участие в увлекательных конкурсах и играх, где показали всю свою ловкость, силу и смекалку. Праздник состоялся и мир вокруг нас стал чуточку ярче, светлее и добрее!

     От всего нашего коллектива поздравляем всех настоящих мужчин с этим замечательным праздником. Хотелось бы пожелать здоровья и счастья. Будьте нужными и любимыми, сильными и смелыми!

IMG 0e9e41f54eb40eb5492d0b423a171553 V

IMG 9a034ca2d691cf38bd8c2592f1dc845c V

IMG c394ed3317d9af47fe8f058a63f811c0 V

 

2569 

  Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

     На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную «трасянку», або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

 На працягу некалькіх стагоддзяў у выяўленчым мастацтве Беларусі былі створаны 
творы вялікай мастацкай каштоўнасці. Яны сведчаць пра дзіўную адоранасць беларускага
народа.Выхаванцы дзіцячага сада пазнаёміліся з нацыянальнымі беларускімі ўзорамі.

IMG 87f37e7b8a8975779a50ae1fa9829430 V

IMG 70070f5e35e3501bcf0f52cd1eeb87a0 V IMG dbb7ca49cf94f11e8cb2e1ec3f7a429a V

Роля бацькоў ў развіцці беларускага маўлення дзіцяці

 Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час, дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках.  Аднак, беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

  Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы і народныя казкі, якія спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай - недахоп часу ў бацькоў. Адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за камп'ютарам, чым у жывым асяроддзі.  

 З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага маулення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым.  Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач   гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках.

   Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі -  гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям. Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Ваша ўвага, Вашы абдымкі, Ваша сіла і абарона, Ваша пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.

  Казкі  -  гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.

  Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапапожам.

IMG 357059113ce50b7d73005af43a4ebea3 V

IMG a805d38048aba9380643ae5393d2b267 V

"Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская!"

     21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша ўстанова не стала выключэннем: дзень беларускай мовы быў насычаны мерапрыемствамі, мэта якіх – папулярызацыя роднай мовы і павышэнне цікавасці навучэнцаў да яе вывучэння.

 У мерапрыемствах прынялі ўдзел 5 настаўнікаў і 61 навучэнец 3 – 9 класаў.

 Дзень пачаўся з урачыстай лінейкі, на якой быў абвешчаны дэвіз і план свята. На перапынках у час музычных хвілінак усе жадаючыя спявалі па-беларуску і танцавалі.

IMG e8799e52c79faa5b48588d8d7b22bc68 V

IMG 852dc542cba8eef05eb8a918c99e3864 V

 Навучэнцы 5-7 класаў наведалі выставу беларускай кнігі ў інтэграваванай бібліятэцы аг. Выверы, дакрануліся да вытокаў беларускага слова.

IMG 281c328e73914995b1d14a9d37c382b1 V

 Навучэнцы 3-4 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Размаўляй з намі па-беларуску”. Яны з вялікім задавальненнем спрабавалі свае сілы пры выкананні розных заданняў: перакладалі тэксты, працавалі з фразеалагізмамі, цытавалі вершы знакамітых беларускіх паэтаў.

IMG 402310c7640b24f21f45a9dfa8b504b3 V

IMG 15b53cd028091940e53d3fc38355a97b V

  Навучэнцы 5-9 класаў актыўна адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі.

  Завяршыўся дзень гульнёй “Знаўцы роднай мовы” (праводзіла настаўнік Чаеўская М.П.), падчас якой каманды “Славяне” (9 клас) і “Мовазнаўцы” (8 клас) паказалі свае веды па розных разделах мовазнаўства, папоўнілі свой інтэлектуальны багаж. Удзельнікі былі і карэктарамі, і выбаршчыкамі, і шыфравальшчыкамі. У час музычных паўз школьнікі слухалі шэдэўры беларускай народнай і літаратурнай песні. У выніку барацьбы членаў каманд і асабіста капітанаў перамогу атрымалі больш вопытныя “Славяне”.

IMG 20200221 131852

IMG 20200221 134647

  20 февраля 2020 года на базе учреждения проводилось спортивно-массовое мероприятие “А ну-ка, парни!”, посвященное Дню защитника Отечества. В мероприятии приняли участие 14 мальчиков и юношей 5-9 классов. Большой интерес вызвало это мероприятие у болельщиков. Игрой пришли понаблюдать также и учащиеся начальных классов. В интересной, бескомпромистной борьбе победу одержала команда “Дружина”. По итогам проведенного спортивно-массового мероприятия все участники состязаний были награждены медалями и сладкими призами.

DSC 1800

DSC 1802

DSC 1805DSC 1811

DSC 1807