12345

    У праграме VIII педагагічнага марафону ў Дзень упраўленца (05.10.2018) намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Капцюг І.А. правяла з кіраўнікамі ўстановы і рэзервам кіруючых кадраў делавую гульню-трэнінг “Натхняючае кіраванне, ці Прыёмы, якія актывізуюць пазнавальную актыўнасць суб’ектаў адукацыйнага працэсу”. Змена мэт і задач адукацыі: пераход ад набыцця суб’ектамі адукацыйнага працэсу ведаў, уменняў і навыкаў да іх асобаснага і прафесійнага развіцця, змена метадаў адукацыі: пераход ад сузіральных метадаў да актыўных вызначылі тэму дадзенага мерапрыемства.

     Удзельнікі рашалі прапанаваныя задачы, засвойвалі новыя формы і прыёмы актывізацыі ўпраўленчай дзейнасці ў гульнявой форме (практыкаванні “Мудрыя совы”, “Не ведаць – не сорамна”, “Прымаўкі –люстэрка адносін” і інш.).

   У канцы мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову: прыёмаў і метадаў шмат. Яны, безумоўна, натхняюць на сумесную дзейнасць, але кіраўніку неабходна выбраць такія, на якія б з задавальненнем адгукнуліся калегі. Гэта і ёсць галоўная ўмова натхняючага кіравання.

IMG 20181005 092542

IMG 20181005 093513

IMG 20181005 094334

IMG 20181005 093634